Алена Анісім выйшла на волю
20 гадоў таму
Былая старшыня Таварыства беларускай мовы Алена Анісім адбыла 12 сутак арышту і ўжо выйшла на волю. Пра гэта паведаміла на сваёй старонцы ў Фэйсбуку праваабаронца Таццяна Равяка.
Пра затрыманне Алены Анісім (між іншым, экс-дэпутаткі Палаты прадстаўнікоў) стала вядома ў сярэдзіне траўня. Пазней ніякай інфармацыі пра яе не было.
Цяпер жа вядома, што спадарыня Анісім правяла ў зняволенні 12 дзён па пратаколе, складзеным за «дробнае хуліганства».
Цяпер яна выехала з Менску.
Беларускае Радыё Рацыя