На волю выйшлі палітвязні Аляксандр Антанюк і Максім Сілюк



Мінус два палітвязні. Колькасць палітвязняў з Берасцейшчыны цяпер складае 248 чалавек. На волю пасля адбыцця пакарання выйшлі Аляксандр Антанюк і Максім Сілюк.

Следчы Аляксандр Антанюк, які быў прызнаны палітвязнем, цалкам адбыў пакаранне. У дзяржаўных органах ён працаваў да 2020 года, а пасля звольніўся. Да суда ўтрымліваўся ў СІЗА. Быў прызнаны вінаватым ва ўдзеле ў берасцейскай акцыі пратэсту 13 верасня 2020 года, пры гэтым ніякіх доказаў у дачыненні да абвінавачваемага сабрана не было. Мужчыне было прысуджана паўтары гады калоніі, якія ён адбыў у калоніі №3.

Палітвязень Максім Сілюк, які таксама выйшаў на волю, быў фігурантам справы аб вывешаных пудзілах і скарочаных рэйках. Мужчыну судзілі разам з яшчэ 9 людзьмі за розныя акцыі пратэсту. Было прысуджана 2 гады і 6 месяцаў калоніі па частцы 2 артыкула 339 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь або Хуліганства і па частцы 1 артыкула 309 або Наўмыснае прывядзенне ў непрыдатнасць транспартнага сродку або шляхоў зносін. Палітвязень адбываў пакаранне ў шклоўскай калоніі №17.

Беларускае Радыё Рацыя