На вуліцах Берасця працягваюць затрымліваць шараговых мінакоў



На вуліцах Берасця працягваюць затрымліваць шараговых мінакоў. Спачатку берасцейцы праводзяць  нейкі  час у ізалятарах часовага ўтрымання, а потым прысуджаюць ім штрафы памерамі ад 20 да 30 базавых велічыняў. Але людзі ўжо нічога не баяцца, — распавялі самі пацярпелыя:

– Тое, што зараз адбываецца ў краіне, – гэта проста бязмежжа. Бязмежжа з боку сілавікоў, з боку былога прэзідэнта, цяпер – 3 %. Ніякімі станоўчымі ці хаця б нават нейтральнымі словамі выказвацца пра прыхільнікаў рэжыму я не магу.

У параўнанні са жніўнем і першай паловай верасня, у абласным цэнтры штотыдзень колькасць затрыманых стала вылічвацца дзясяткамі, а не сотнямі і тысячамі. Але гэта найперш звязана з часовай паўзай у пратэстных акцыях.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце