На вуліцах Берасця – вайскоўцы і танкі пачатку 40-х
У Берасці дэманставалі ваенную тэхніку мінулых часоў – тысячы пераапранутых людзей у вопратку мінулай ваеннай эпохі шпацыравалі па вуліцах гораду. Тут адбыліся мерапрыемствы да Дня пачатку Вялікай Айчыннай вайны. Удзельнікі рэканструкцыі падзеяў апошняга мірнага дня распавялі пра сваё месца ў падзеях тых часоў і пра значэння для іх такога дня:
– Мы рэканструктары з Масквы. Рэканструюем 16-й Дзяржынскі пагранатрад. Вось наш камандзір таварыш Анатоль Мяснікоў. Ён апрануты ў форму сяржанта пагранічных войск. А я апранута ў форму сяржанта дзяржбяспекі.
– Для нас цікава. Па-першае, гэта памяць. Гэта цікава з пункту гледжання гісторыі. Прыносіць задавальненне ў гэтым удзельнічаць.
– У мяне бацька ваяваў, прайшоў усю вайну. Служыў у крэпасці. Таму для нас гэты дзень шмат значыць.
– Прыходзім і аддаем даніну памяці. Гэта дзень перад пачаткам вайны.
Амаль палова ўдзельнікаў рэканструкцыі мірнага дня – грамадзяне Расейскай Федэрацыі. Большасць з іх была пераапранутая ў салдатаў і афіцэраў савецкай арміі, а таксама мірных жыхароў міжваеннага перыяду.
[Not a valid template]
[Not a valid template]
Беларускае Радыё Рацыя