На вуліцы Ванеева ў Менску знайшлі авіябомбу



Авіяцыйная бомба выяўленая на вуліцы Ванеева ў Менску, паведамілі БЕЛТА ва УДАІ ГУУС Менгарвыканкама.

„Па вул. Ванеева, 2 (у раёне развязкі вул. Даўгабродская – вул. Ванеева) пры правядзенні работ знойдзена авіяцыйная бомба. Рух абмежаваны па вул. Даўгабродскай і вул. Ванеева”, – гаворыцца ў паведамленні.