На выбарчых канцэртах у Гомелі выступаюць рускія казакі
Гомельскія ўлады арганізуюць канцэрты на выбарчых участках.
Да святочных мерапрыемстваў далучаюць нават казакоў. Намеснік атамана Леанід Гомельскі канцэртуе са сваімі гумарыстычнымі вершамі і спевамі.
Леанід Гомельскі:
– Я – рускі чалавек. Я ў вас у гасцях, але мне падабаецца, што Беларусь – такая гасцінная. Пра выбары скажу наступнае: выбіраць трэба заўжды. Я нават скажу болей: я цяпер з’яўляюся намеснікам атамана Гомелькай акругі. Таму як чалавек, які ўсё ж такі служыць айчызне, магу сказаць, што выбар трэба заўжды рабіць і натуральна на карысць стабільнасці.
Канцэрты з нагоды выбараў прайшлі па ўсіх участках. Адзін Гомельскі цэнтр культуры зрабіў выяздныя мерапрыемствы па пяцідзесяці выбарчых участках. Таксама для прыцягнення выбарцаў на кожным участку працаваў буфет, дзе можна было набыць выпечку, шашлык, мясныя паўфабрыкаты і алкаголь.
[Not a valid template]
Беларускае Радыё Рацыя, Гомель