На выходных беларусы змогуць назіраць эфектны зарапад
На выходных беларусы ўбачаць магутны зарапад – Арыяніды. Паводле інфармацыі сайта Space.com, найбліжэйшай ноччу метэарытны дождж дасягне свайго піку – блізу 80 знічак на гадзіну. Іх можна будзе назіраць няўзброеным вокам.
Унікальная астранамічная з’ява выкліканая падзеннем у атмасферу Зямлі часцінак каметы Галея. Яго можна назіраць двойчы на год – у траўні і цяпер, у канцы кастрычніка.
Калі быць дакладнымі, у гэтым годзе Арыяніды пачаліся 2 кастрычніка і працягнуцца да 7 лістапада. Яны названы паводле кірунку, з якога зыходзяць, – ад сузор’я Арыён.
У гэтым годзе святло Месяца не будзе замінаць лічыць знічкі: Месяц знаходзіцца ў першай фазе і толькі пачынае прыбываць. Метэарытны дождж будзе бачны ў кожным пункце Зямлі. Назіраць за ім можна без дапамогі бінокля або тэлескопа.