На захадзе Беларусі прагназуюць моцны снег



16 снежня ў Беларусі чакаецца пераважна хмарнае надвор’е. Месцамі пройдзе кароткачасовы снег, удзень па захадзе краіны прагназуюць моцны мокры снег з наліпаннем, на асобных участках дарог — снегавыя заносы.

Месцамі будзе слабая завіруха, на дарогах – галалёдзіца.

Вецер усходні, паўднёва-ўсходні, уночы ўмеркаваны, удзень парывісты.

Тэмпература паветра ўночы складзе 2-8 градусаў марозу, на ўсходзе пры праясненнях — да мінус 10 градусаў. Удзень будзе 1-6 градусаў са знакам мінус, перадае БелТА са спасылкай на Белгідрамет.

Фота БелТА