На заснавальніка BYSOL Андрэя Стрыжака пачалі чарговую справу
Пракуратура паведамляе, што ў дачыненні да Стрыжака дадаткова распачата крымінальная справа па ч.2 арт.361-3 Крымінальнага кодэкса за фінансаванне і іншае матэрыяльнае забеспячэнне ўдзелу на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным фармаванні, узброеным канфлікце, ваенных дзеяннях.

Следчыя зазначаюць, што зафіксавалі факты пералічэння грошай грамадзянамі Беларусі “для матэрыяльнага забеспячэння наёмнікаў”. Сцвярджаецца, што асобныя такія грамадзяне ўжо ўстаноўленыя. Так у Следчым камітэце расцанілі збор сродкаў на падтрымку Украіны і беларускіх добраахвотнікаў.
У Беларусі на Стрыжака ўжо распачата некалькі крымінальных спраў, у тым ліку за ўдзел у экстрэмісцкім фармаванні і фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці.
Беларускае Радыё Рацыя
