На затрыманага музыку завялі крымінальную справу
На затрыманага 4 лістапада музыку Аляксея Санчука завялі крымінальную справу за ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак.
Як паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна», Аляксея затрымалі 4 лістапада на рэпетыцыйным пункце ў Менску разам з барабаншчыкамі. Тады затрымалі не менш за 10 музыкаў. Аляксея асудзілі на 15 сутак, пасля якіх ён на волю не выйшаў.
Яго збілі і прымусілі адкрыць тэлефон, там знайшлі ліставанне, дзе ён прызначаў месцы збору на марш. Выпусціць павінны былі пасля 15 сутак 19 лістапада, але не адпусцілі і 26-га. Яму прадʼявілі абвінавачанне.
Ён быў у СІЗА на Валадарскага, але яго павінны перавесці ў Жодзіна, кажуць калегі Аляксея.