На журналіста Андрэя Кузнечыка завялі крымінальную справу
У адносінах журналіста Андрэя Кузнечыка завялі крымінальную справу, паведамляе Беларуская асацыяцыя журналістаў са спасылкай на сваякоў Андрэя. Па якім артыкуле заведзена справа – невядома.

Сваякам Андрэя Кузнечыка паведамілі, што на яго завялі крымінальную справу. Артыкул ім не паведамляюць. Але яны ведаюць, што чакаецца перавод Андрэя Кузнечыка ў менскае СІЗА на вуліцы Валадарскага.
Андрэя Кузнечыка затрымалі 25 лістапада, на наступны дзень яго асудзілі на 10 сутак, аднак 5 снежня на волю не выйшаў, зноў атрымаўшы 10 сутак. Але і 15 снежня яго не вызвалілі і зноў прысудзілі 10 дзён арышту.
Віны паводле адміністрацыйных артыкулаў фрылансер Радыё Свабода не прызнаў, перадач для яго не бралі.
