На змаганне з баршчэўнікам у Менску выдзелена больш за 90 тыс. рублёў
У сталіцы плануюць поўнасцю знішчыць усе малыя папуляцыі баршчэўніка і пазбавіцца ад небяспечнага шкодніка на тэрыторыях Першамайскага, Фрунзенскага і Цэнтральнага раёнаў сталіцы, паведаміў на прэс-канферэнцыі старшыня Менскага гарадскога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Сцяпан Дубніцкі.
З баршчэўнікам актыўна змагаюцца з 2011 года. За гэты час заражаная ім плошча зменшылася з 242 да 28 гектараў. Найбольш інвазіраванымі, як і раней, застаюцца Заводскі, (13), Ленінскі (7), Кастрычніцкі (5) раёны, на якія прыпадае 95 % росту небяспечнай расліны ў сталіцы, праінфармаваў Сцяпан Дубніцкі. На змаганне з баршчэўнікам з бюджэту Менска выдзелена больш за 90 тысяч рублёў.
Фота botany.by