Начальніка аддзела адукацыі Гарадзенскага гарвыканкама падазраюць у карупцыі



Начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму Гарадзенскага гарадскога выканкама Сяргей Ламека адхілены ад працы. Ён падазраецца ў крадзяжы шляхам злоўжывання.

lam

У выканкаме паведамілі, што Ламека па-ранейшаму з’яўляецца начальнікам аддзела, аднак з 5-га траўня знаходзіцца ў адпачынку. У прэс-службе Упраўлення ўнутраных спраў Гарадзенскага абласнога выканкама пацвердзілі, што ў дачыненні да Ламекі вядзецца следства.

Санкцыя артыкула прадугледжвае пазбаўленне волі на тэрмін ад трох да дзясяці гадоў з канфіскацыяй маёмасці. Афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта Гарадзенскай вобласці Сяргей Шаршаневіч падкрэсліў, што абвінавачанне Ламеку на гэты момант ня выстаўленае, сума шкоды ўстанаўліваецца.

Паводле БелаПАН

Фота deafsch.by