Начное несанкцыяванае будаўніцтва ў цэнтры Менску (экcклюзіўны рэпартаж з месца падзеяў)



Жыхары цэнтра Менску працягваюць супрацьстаяць сумніўнаму будаўніцтву бізнесцэнтра і аўтастаянкі на скрыжаванні праспекта Талбухіна і праспекта Незалежнасці у двары дома Незалежнасці 93 А.  

На фота – збіты знак

 Уначы каля 22.00 грузавы аўтамабіль, які збіў знак забароны, уехаў на тэрыторыю спрэчнага аб’екта. 

Нумар грузавіка. 

На фота – грузавік, які прыехаў уначы. 

Жыхары навакольных дамоў выклікалі ДАІ, каб разабрацца з тым, што адбываецца на аб’екце. Улічваючы тое, што менавіта сёння яны атрымалі паведамленне пра тое, што працы на аб’екце прыпыненыя да перагляду  законнасці будаўніцтва аб’екта.

Па версіі жыхароў кіроўца збег да прыезда ДАІ. 

Падчас начнога выхаду жыхароў на вуліцы, прадстаўнікі МУС рэкамендавалі не рабіць з таго, што адбываецца, розгаласу. 

Беларускае Радыё Рацыя