Начны пажар на рынку ў Берасці
У Берасці на рынку па вуліцы Карбышава адбыўся начны пажар. Узгаранне пачалося ўнутры крытага рынку прадпрыемства „Брэсцкі рынак”. Як інфармуе прэс-служба МНС, пажар быў хутка ліквідаваны. Аднак агонь знішчыў чатыры халадзільныя ўстаноўкі ў будынку, яшчэ дзве былі пашкоджаныя. Ніхто з людзей не пацярпеў.
Мяркуецца, што прычынай узгарання стала парушэнне правілаў эксплуатацыі электрасетак і электраабсталявання. Відаць, адна з халадзільных установак была няспраўная.
Фота: brest.mchs.gov.by
