Начны пажар у галоўным корпусе ўніверсітэта ў Берасці



У ноч з 24 на 25 студзеня ўзнікла ўзгаранне на сёмым паверсе галоўнага корпуса Берасцейскага дзяржуніверсітэта імя Пушкіна на бульвары Касманаўтаў. 

На месца здарэння прыехалі каля дзясятка машын спецтэхнікі ратавальнікаў.

Прычына пакуль невядомая. Агонь паспеў знішчыць сістэмны блок кампутара, прынтар і пашкодзіў пісьмовы стол.

Адна з разгляданых версій прычыны пажару – кароткае замыканне ў блоку кіравання кампутара.

Паводле brestcity.com