Над былым дэпутатам адбыўся суд без яго ўдзелу



У Пінску былы дэпутат гарадскога Савета Аляксандр Аўсяенка даведаўся, што яго судзілі за ўдзел у пратэстных акцыях, калі да яго ўжо прыйшлі судовыя выканаўцы. Высветлілася, што працэс без яго ведама адбыўся яшчэ некалькі месяцаў таму і Аўсяенка пакаралі штрафам 540 рублёў.

Па словах праваабаронцы Алеся Рамановіча, суд без удзелу абвінавачанага адбываецца тады, калі ёсць доказы, што асобу праінфармавалі пра працэс, але гэтага не было:

– Не паведамілі, што ў яго будзе суд. Суд прайшоў без яго. Яму трэба было  адразу пісаць касацыйную скаргу  і абскарджваць рашэнне суда, таму што не мог  суд без яго прайсці. Ён  адсутнічаў па важкай прычыне. Калі б яны даказалі, што яму паведамілі, але  ён не  прыехаў на суд, то ўсё б было так. Такое практыкуецца ў нас у Беларусі.

Праваабаронца дадае, што сітуацыя з Аляксандрам Аўсяенка не адзінкавая. Сёлета дзясяткі пінчукоў даведаліся пра прысуды за ўдзел у акцыях менавіта ў момант візітаў судовых выканаўцаў.

 Беларускае Радыё Рацыя