Калі ж праз мяжу – на ровары?
Дыялог з польскімі ўладамі па пытанні бесперашкоднага перасячэння беларуска-польскай мяжы працягнуць актывісты кампаніі “На роварах – без межаў” і “За велаБерасце!” у 2016 годзе. Яны сустрэнуцца з раварыстамі і люблінскім ваяводам. Асноўная прычына, згодна з пісьмовым адказам, па якой раварысты не могуць перасякаць мяжу, гэта адсутнасць інфраструктуры і фінансаў для яе будаўніцтва.
Кажа актывіст Уладзімір Красько:
– Варта адзначыць, што быў пераменны поспех у гэтай кампаніі. У пэўны момант, згодна з беларускім заканадаўствам, можна было ездзіць на ровары праз мяжу, у тым ліку праз памежны пункт “Берасце-Тэрэспаль”. І мы мелі афіцыйны адказ ад беларускага памежнага камітэта, дзе адзначалася, што праблемы могуць узнікнуць толькі на польскім баку. Зразумела, мы пераключыліся на працу з польскім бокам, праводзілі сустрэчы з мэрыяй Любліна, ладзілі інфармацыйныя кампаніі на Любліншчыне.
Актывісты ўжо ладзілі збор подпісаў, здымалі відыэзвароты, раздавалі ўлёткі, сустракаліся з друкаванымі выданнямі, радыё і тэлебачаннем, пісалі звароты і атрымлівалі адказы ад памежных камітэтаў і мясцовых уладаў, падагульніў Уладзімір Красько.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце
Фота vgr.by