Надмагільная пліта знікла з могілак у Воршы
Чугунная надмагільная пліта з надпісам на чэшскай мове знікла ў Воршы з былых каталіцкіх могілак на вуліцы Энгельса.
Чугунная пліта ўрасла ў дрэва – вялізную таполю. Дрэва і ўратавала магілу ад знішчэння, а пліту ад вывазу ў канцы 60-ых гадоў. Калі знішчаліся каталіцкія могілкі. Побач пахаваныя сваякі мастака-графіка Міколы Купавы, ён спрабаваў разгадаць таямніцу чэшскамоўнай пліты і нават звяртаўся ў чэшскую амбасаду.
Цяпер пліты няма. Пра гэта паведамілі аршанцы, якія наведалі могілкі на Радуніцу.
Беларускае Радыё Рацыя
