Надзеі Саўчанцы – 35 гадоў



Украінская палонная ў Расеі Надзея Саўчанка сёння адзначае дзень народзінаў. Ёй спаўняецца 35 гадоў.савченко

Саўчанка служыла лётчыцай ва Узброеных сілах Украіны, была захопленая ў палон у час баёў пад Луганскам і вывезеная ў Расейскую Федэрацыю. Яе звінавацілі ў гібелі расейскіх журналістаў і на паказальным працэсе асудзілі да 22 гадоў турмы.

З днём нараджэння Саўчанку павіншавала Нобелеўская лаўрэатка па літаратуры Святлана Алексіевіч: «Дарагая Надзея! Заўжды памятай, што мы з табой. А яшчэ хачу сказаць, што ў цябе цудоўная мама, з якой мы нядаўна сустрэліся ў Кіеве. Веру, што мы хутка сустрэнемся, Надзея!». Дадамо, што пісьменніца сёння адлятае ў Іспанію, дзе будзе прэзентаваць мясцовае выданне сваіх кнігаў.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота obozrevatel.com