Надзея Саўчанка пагадзілася на медычную дапамогу
Асуджанай у Расеі да 22-х гадоў зняволення ўкраінскай лётчыцы Надзеі Саўчанцы можа спатрэбіцца шпіталізацыя. Пра гэта паведаміла на сваёй старонцы ў “Фэйсбуку” яе сястра Вера, са спасылкай на прадстаўнікоў консульскай службы Украіны.
Яна таксама адзначыла, што Саўчанка пагадзілася на тое, каб ёй паставілі кропельніцу, і дала пісьмовую згоду на правядзенне рэгулярных медычных аглядаў і тэрапію.
Нагадаем, што ў знак пратэсту супраць прысуду Надзея Саўчанка 5 красавіка аднавіла сухую галадоўку.
Фота Міхаіла Фралова