Надзея Царанок: У дыялогу з уладамі мы вярнуліся ў пачатковую кропку
Менскія мікрараёны Серабранка і Аўтазавод яшчэ да крызісу ў Беларусі паказалі актыўнасць у фармаванні дваравых ініцыятыў. Зараз пра дзяржаўна-прыватнае партнёрства ў краіне казаць цяжка. Аднак колькасць дваравых ініцыятываў расце, што і было адзначана ў адмысловай лекцыі Менскай урбаністычнай платформы. Кажа архітэктар-урбаніст Надзея Царанок:
– На сённяшні дзень мы бачым з’яўленне дваравых супольнасцяў. Раней такіх супольнасцяў не было. Мы працавалі над тым, каб іх ствараць. Прадугледжвалі ў праектах, каб паступова наладжваць сувязі паміж людзьмі. На сённяшні дзень, дзякуючы нашаму негатыву, які здарыўся з намі, гэтыя супольнасці вельмі хутка паўсталі. Негатыў прымусіў людзей аб’яднацца і канвертаваўся ў пазітыў.
Падчас лекцыі таксама адбылася хвіліна маўчання ў памяць аб загінулым менчуку Рамане Бандарэнку, які бараніў беларускія нацыянальныя сімвалы на Плошчы Пераменаў у Менску.
Беларускае Радыё Рацыя