Надзею Калач, лідарку гурта Irdorath, з гомельскага СІЗА этапавалі ў гомельскую калонію
Надзею разам з мужам Уладзімірам Калачом у снежні 2021 года асудзілі на 2 гады калоніі. Іх абвінавацілі ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак (ч.1 арт. 342 КК).
Такім чынам, адрас Надзеі змяніўся:
Надзея Робертаўна Калач
ПК №4, Антошкіна, 3,
246035, Гомель
(на лістах пазначайце „каранцін”)
Падтрымайце яе лістамі!
Іншым удзельнікам гурта Irdorath, якія цяпер сталі палітвязнямі, можна пісаць на адрасы:
Уладзімір Аляксандравіч Калач
Антон Валер’евіч Шніп
Пётр Пятровіч Марчанка
СІЗА-2 вул. Гагарына, 2
210026, г. Віцебск
Юлія Анатольеўна Марчанка (Юніцкая)
СІЗА-3 вул. Кніжная, 1А
246003, г. Гомель