Надзвычайнае здарэнне на „Нафтане”
На наваполацкім прадпрыемстве спрацавала сігналізацыя па высокай тэмпературы ўнутранай прасторы печы ўсталёўкі атрымання вадароду комплексу „Гідракрэкінг”.
Пасля агляду печы высветлілася, што адна з труб змеявіка прапускае прыродны газ. З-за гэтага абсталяванне было часова выключана.
Пацярпелых няма. Як мяркуецца, прычына інцыдэнту – разгерметызацыя змеявіка па зварнаму стыку або яго прагарыны, паведамляе Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.
