Надзвычайнае здарэнне на «Віцебскдрэве»



Скрыншот відэа МНС

35 чалавек эвакуявалі, адзін работнік у цяжкім стане.

У цэху адбылася ўспышка пылапаветранай сумесі з наступным гарэннем. У выніку былі пашкоджаныя 250 квадратных метраў сценавых панэляў.

49-гадовы работнік быў прыціснуты жалезнай арматурай, ратавальнікі яго дэблакавалі, пасля чаго перадалі медыкам. Мужчыну даставілі ў Віцебскую абласную клінічную бальніцу ў цяжкім стане. Зараз ён у аперацыйнай.

Беларускае Радыё Рацыя