„Надзвычайная сітуацыя“ на Крымскім мосце



Пра здарэнне паведаміў кіраўнік Крыму Сяргей Аксёнаў. Рух па мосце быў спынены. Дарадца кіраўніка акупаванага Крыму Алег Кручкоў напісаў, што ў міністэрстве курортаў разгорнуць каардынацыйны штаб. Рух чыгуначнага транспарту па Крымскім мосце часова прыпынены. Праца паромнай пераправы таксама спынена. Акупацыйныя ўлады заклікаюць турыстаў па магчымасці заставацца ў гасцініцах. Расейскія тэлеграм-каналы паведамляюць пра разбурэнне прынамсі аднаго пралёту Крымскага моста, яшчэ адзін, як сцвярджаюць, зрушыўся з апоры. Афіцыйныя крыніцы заяўляюць пра пашкоджанне дарожнага палатна, разбурэнне пралётаў адмаўляюць.

Беларускае Радыё Рацыя