Найбольшую шкоду сталічнаму паветру наносіць транспарт
Прамысловасць саступае мабільным крыніцам забруджвання – на іх долю ў Менску прыпадае больш за 80% усяго аб’ёму выкідаў у атмасферу, паведаміў на прэс-канферэнцыі старшыня Менскага гарадскога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Сцяпан Дубніцкі:
– Па-ранейшаму ў топе забруджвання застаюцца мабільныя крыніцы, на долю якіх прыпадае больш за 80 % ад агульнай місіі выкідаў у атмасфернае паветра. У 2019 годзе выкіды ад мабільных крыніцаў склалі 130.1 тысяч тон, што на 4% менш або 5.5 тысяч тон у параўнанні з 2018 годам. Скарачэнне выкідаў абумоўлена перш за ўсё абнаўленнем парка механічных аўтатранспартных сродкаў.
Апошнім часам усё больш папулярным становіцца карыстанне роварам не для шпацыру, а як сродак перасоўвання.
У 2019 годзе абʼём выкідаў забруджвальных рэчываў у атмасфернае паветра сталіцы з боку стацыянарных крыніц застаўся на ўзроўні апошніх гадоў – 18,3 тысячы тон. Паводле чыноўніка, найбольшы абʼём выкідаў забруджвальных рэчываў стацыянарнымі крыніцамі адзначаецца ў Партызанскім, Заводскім і Фрунзенскім раёнах сталіцы.
Сяргей Залескі, Беларускае Радыё Рацыя