Найбольшы за суткі прырост інфікаваных каронавірусам у свеце
Сусветная арганізацыя аховы здароўя паведаміла пра найбольшы за суткі прырост інфікаваных каронавірусам — больш за 183 тысяч. Найбольшая колькасць заражэнняў, па дадзеных за нядзелю, адзначана ў Бразіліі, ЗША і Індыі. Памерлі за той жа перыяд 4743 чалавекі. У Бразіліі напярэдадні колькасць памерлых ад каронавіруснай інфекцыі перавысіла 50 тысяч. Апярэджваюць па гэтым паказчыку Бразілію толькі Злучаныя Штаты. Там з пачатку эпідэміі амаль 120 тысяч смерцяў. Усяго ахвярамі пандэміі ў розных краінах сталі больш за 468 тысяч чалавек. У цэлым колькасць хворых на COVID-19 у свеце набліжаецца да дзевяці мільёнаў.
Беларускае Радыё Рацыя
