Найлепшая памяць пра Другую сусветную вайну – праўда
Набліжаецца Дзень Перамогі. І найлепшая памяць пра Другую сусветную вайну – гэта праўда, цяжкая, нязручная.
Каб не хацелася паўтарыць таго, што перажылі нашы бацькі, дзяды і прадзеды.
Хірург Дзмітрый Лазарэнкаў, ураджэнец Смаленшчыны, да 1944 года ратаваў раненых партызан на тэрыторыі Драгічынскага і Бярозаўскага раёнаў. Да гэтага часу нажоўка і зубіла, якімі карыстаўся хірург Лазарэнкаў, знаходзяцца ў Бярозаўскім музеі.
Кажа яго сын Валянцін Лазарэнкаў:
– Лячылі па-рознаму. Але нават, калі здзітаўска-спораўская абарона праходзіла, гэта ўжо ў 1943 годзе, як ты будзеш лячыць хворага, якому адарвала нагу, руку? І тады – звычайная нажоўка, зубіла, самагонка.
Паводле Валянціна Лазарэнкава, бацька расказаў яму і аб чорных плямах партызанскага жыцця. Такое было, і нікуды ад гэтага не дзенешся:
– Кіраўнікі пэўных атрадаў мелі маладых дзяўчат, але потым, калі каманда прыйшла ўсіх пад армію – вось куды гэтых дзяўчат дзець? Тапілі або стралялі, нават шаснаццацігадовых дзяўчат. І яшчэ адна праблема – сіфіліс.
Дзмітрый Лазарэнкаў у 1944 годзе быў узнагароджаны ордэнам Баявога Чырвонага сцяга, медалямі «За баявыя заслугі» і «За ўдзел у вайне». Пасля вызвалення Берасцейшчыны, спачатку ўзначаліў лякарню ў Жабінцы, а потым пераехаў у Бярозу.
Цалкам гутарка ў далучаным гукавым файле:
Беларускае Радыё Рацыя