Найстарэйшага каліноўца пахавалі ў Жытоміры



13-га лістапада ў Жытоміры прайшло ўрачыстае развітанне з палкоўнікам у адстаўцы — адным з самых дасведчаных інструктараў Палка Кастуся Каліноўскага Мікалаем Молакавымпаведаміла прэс-служба палка.

«Ён быў з намі з самага пачатку і стаў неад’емнай часткай нашай гісторыі. Яго самаадданасць, прафесіяналізм і сталае імкненне падзяліцца сваім досведам пакінулі вялікі след у гісторыі нашага Палка”.

71-гадовы Мікалай Молакаў быў найстарэйшым байцом у палку Каліноўскага. Яго спецыяльнасць — вайсковая разведка, ён прыйшоў дапамагаць абараняць Украіну ў якасці інструктара па выжыванні. Раней рыхтаваў разведчыкаў і спецназ.

Пра яго смерць Полк Каліноўскага паведаміў 10 лістапада, прычына смерці не раскрывалася.