Найважней было захаваць каманду і чытача



Журналісты інтэрнет-праекта “Белрынак”, які створаны паўгода таму, адзначылі своеасаблівы паўюбілей. Сёння тут працуюць журналісты, якія былі вымушаныя сысці з эканамічнага газеты “Беларусы і рынак” з-за канфлікту з уладальнікамі адносна рэарганізацыі выдання. Паўгода прайшло – вынікамі мы задаволеныя – сказала ў нашым ранішнім эфіры рэдактар сайта выдання Ірына Крыловіч, паводле якой важна было захаваць аўтараў.

— Мы запускалі гэты праект без паважнага бізнес-плану, мы не ставілі для сябе паважных камерцыйных мэтаў, бо гэты быў нечаканы для нас сыход з газеты. У нас не было часу на падрыхтоўку і мэтай праекты было менавіта захаванне прысутнасці нашых аўтараў у інфармацыйным полі. Ставілася мэта перад усім цывілізаванага сыходжання з газеты ў сувязі з канфліктам і гэтая мэта была рэалізавана.

 Стаўка на арыгінальнасць нашага кантэнта спраўдзілася — кажа галоўны рэдактар праекта Белрынак Ірына Крыловіч. Праект і далей развіваецца, бо ў Беларусі ёсць патрэба аналітычнай эканамічнай інфармацыі.

Улад Грынеўскі, Беларускае Радыё Рацыя