Накладзены арышт на маёмасць праваабаронцы Ігара Казмерчака



На ягоную думку, падставай для такога рашэння паслужыла крымінальная справа за абразу Лукашэнкі (ч.1 арт 368 КК), узбуджаная яшчэ ў 2022 годзе. Тады ж праваабаронцу абвясцілі ў міждзяржаўны вышук, а ягоныя фотаздымкі з’явіліся на стэндах «Іх расшукаве міліцыя».

Пра арышт кватэры Ігар даведаўся выпадкова, калі на ягоны беларускі адрас прыйшоў ліст з Віцебскага агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі і зямельнаму кадастру. Рашэнне прынятае на падставе пастановы Аршанскага аддзела Следчага камітэта, датаванага 13 лістапада.

Нагадаем, што Ігар Казмерчак з’ехаў з краіны яшчэ ў 2021 годзе.

вясна