Наколькі дасяжная адна з самых турыстычных вуліц?
Наколькі дасяжныя для розных групаў людзей установы на адной з самых турыстычных у Менску – Кастрычніцкай вуліцы?
Распавядае стратэгічная дырэктарка Галерэі “Ў” Вольга Аполька:
– Такі праект, які будзе ўключаць усіх людзей, якія знаходзяцца на вуліцы Кастрычніцкай, якія тут працуюць. Будзем выдаваць для іх сяброўскую, адкрытую атмасферу, дзе вельмі цудоўна і прыемна праводзіць свой час. Мы прыдумалі такі праект. Адна з частак, нашыя партнёры з урбаністычнай платформы, правялі даследаванні ўсёй вуліцы на прадмет яе даступнасці для розных груп людзей. Мы не хацелі толькі абмяжоўвацца толькі людзьмі з інваліднасцю хацелі таксама паглядзець на іншыя групы.
На Кастрычніцкай вуліцы ў Менску – у былым прамысловым раёне канца ХІХ стагоддзя, месціцца шмат арт-прастораў, галерэй і адрасных вулічных гандэлкаў. У тым ліку, і для веганаў.
Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск