Наколькі ўкраінцы залежаць ад тэлебачання?



Украінскі “24 канал” правёў сацыялагічнае даследванне, у якой ступені ўкраінцы залежаць ад прагляду тэлебачання. Вынікі прадбачальныя: большасць нашых суседзяў выявіліся абсалютна тэлезалежнымі.

Больш падрабязнасцяў ведае наш украінскі карэспандэнт Марцін Война.

Сярэднестатыстычны ўкраінец праводзіць перад тэлевізарам каля 40 гадзін на тыдзень, што складае 69 поўных сутак на год. Лідары праглядаў – ток-шоў, серыялы і забаўляльныя праграмы.

Пры гэтым толькі кожна дзясяты ўкраінец гатовы назаўсёды адмовіцца ад прагляду тэлевізара. 70 % адказалі, што не ўяўляюць сваю жыццё без “скрыні”.

Абсалютная большасць украінскіх тэлеканалаў знаходзіцца ва ўласнасці алігархату. Папулярныя “1 +1”, 2 + 2”, “ПлюсПлюс” і “ТЕТ” працуюць на Ігара Каламойскага, украінскага міліярдэра № 4 па версіі Forbes. Дзмітрый Фіршаш кантралюе каналы “Інтэр”, “К1” і “К2”. “Кнопкі” “СТБ”, “Новы канал”, “ICTV» належаць Віктару Пінчуку і яго жонцы Алене, дачцэ другога прэзыдэнта Украіны Леаніда Кучмы. Прэзыдэнт Пётр Парашэнка фактычна кантралюе “5 канал”.

Характэрна, што сам “24 канал”, які праводзіў сацыялагічную апытанку, належыць львоўскаму мэру Андрэю Садавому.

Марцін Война, Беларускае Радыё Рацыя