Наколькі звязаныя між сабой масавыя рэпрэсіі і смяротнае пакаранне?
Такое пытанне абмяркоўвалася на сустрэчы ў рамках “Тыдня супраць смяротнага пакарання”, якая адбылася ў вёсцы Стаўры ў Аршанскім раёне.
Удзельнікам дыскусіі стаў даследчык Ігар Станкевіч, які вывучае гісторыю расстраляных савецкай уладай сваякоў.
– Я ніколі не звязваў палітычныя рэпрэсіі 30-х гадоў са смяротным пакараннем, а сёння з’явіліся першыя думкі на гэты конт. І бачу пэўныя сувязі. І больш пачынаю разумець тэму. Гэта не толькі мой боль. І трэба аб’ядноўваць намаганні па захаванні памяці. Хочацца зрабіць нейкую шыльду альбо камень паставіць. І, дарэчы, я ўжо знайшоў аднадумца ў Воршы, які казаў, што ён гатовы нават за свае сродкі паставіць там шыльду. Ён таксама сказаў, што ягоны дзед, магчыма, там і пахаваны, забіты там быў.
Вялікія спрэчкі падчас сустрэчы справакаваў выступ вядомага камуніста Мікалая Петрушэнкі, які ў свой час за сваё намаганне захаваць СССР любымі метадамі атрымаў мянушку “чорны палкоўнік”. Ён адзначыў, што масавыя сталінскія расстрэлы 30-х гадоў былі выкліканыя сацыяльна-эканамічнымі прычынамі і не былі тэрорам, а таксама прывёў прыклад ЗША, дзе ў некаторых штатах прымяняецца смяротная кара. Але ў ходзе дыскусіі яму патлумачылі істотную розніцу – у тых штатах на поўны разгляд справы са смяротным прысудам даецца 10 гадоў, а ў Беларусі толькі год.
[Not a valid template]
Кастусь Багушэвіч, Беларускае Радыё Рацыя, Стаўры, Аршанскі раён
Фота аўтара