«Накрыты» нелегальны канал паставак цыгарэт у Польшчу



Супрацоўнікі фінансавай міліцыі спынілі незаконную дзейнасць арганізаванай групы, якая займалася нелегальнымі пастаўкамі тытунёвых вырабаў у Польшчу, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА начальнік аддзела УДФР Камітэта дзяржаўнага кантролю Берасцейскай вобласці Генадзь Андрасюк.

tabak_sig05

У супрацьпраўнай дзейнасці падазраюцца пяцёра жыхароў Берасцейскай вобласці. Двое з іх затрыманы і змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання. У дачыненні да падазроных распачата крымінальная справа па прыкметах злачынства па ч.3 арт.233 (незаконная прадпрымальніцкая дзейнасць, якая ажыццяўляецца арганізаванай злачыннай групай) Крымінальнага кодэкса.

Злачынны квінтэт дзейнічаў з верасня 2015 па красавік 2016 г. Удзельнікі групы набывалі цыгарэты і буйнымі партыямі (па 10-15 тыс. пачкаў) кантрабандна перамяшчалі ў Польшчу.

Нелегальным каналам служыў чыгуначны транспарт – вагоны з піламатэрыяламі, лесам-кругляком і т.п. Закладка тытунёвых вырабаў ажыццяўлялася па ходзе руху таварнага цягніка ў перыяд яго кароткачасовых тэхналагічных прастояў. Адпаведнае інфармацыйнае суправаджэнне тавару забяспечваў матэрыяльна зацікаўлены работнік чыгункі.

Для каардынацыі дзеянняў з беларускага і польскага боку зламыснікі выкарысталі сучасныя сродкі навігацыі. Як правіла, прылады GPRS змяшчаліся непасрэдна ў вагон з цыгарэтамі. Па дадзеных аператыўнай распрацоўкі, устаноўлена, што частка тавару не дайшла да атрымальніка і была канфіскавана праваахоўнікамі на подступах да мяжы. Злачынная пяцёрка страціла з-за гэтага больш за Br300 млн. Падчас ператрусаў, якія супрацоўнікі УДФР правялі па месцах жыхарства ўдзельнікаў арганізаванай групы, а таксама ў спецыяльна прыстасаваных схованках на тэрыторыі Берасця, Пінска, Пінскага і Іванаўскага раёнаў, канфіскаваныя падрыхтаваныя да рэалізацыі 7,5 тыс. пачкаў цыгарэт і грашовыя сродкі ў розных валютах на суму, перавышаючую ў эквіваленце Br500 млн. Праводзяцца неадкладныя следчыя дзеянні і аператыўна-вышуковыя мерапрыемствы.

Фота brestcity.com