Намеснік галоўнага рэдактара «Прэсбола» звольніўся з газеты
Намеснік галоўнага рэдактара «Прэсбола» Дзмітрый Беленькі звольніўся з выдання. Ён працаваў у газеце з дня яе заснавання, гэта значыць на працягу трыццаці гадоў.
Пасля нечаканага сыходу ў пачатку снежня мінулага года галоўнага рэдактара Дзмітрыя Герчыкава за подпісам Беленькага выйшлі некалькі нумароў газеты. Пасля новым галоўным рэдактарам «Прэсбола» стаў карэспандэнт АНТСяргей Лісічкін. Большасць журналістаў выдання, а таксама сам Лісічкін выступалі супраць гэтага прызначэння, але неўзабаве ён быў прадстаўлены калектыву намеснікам старшыні Асацыяцыі «Беларуская федэрацыя футбола» Міхаілам Ботнікавым. У выніку на працягу некалькіх тыдняў «Прэсбол» пакінула група вядомых журналістаў: загадчык аддзела беларускага футбола Уладзімір Пірог, загадчык аддзела хакея яргей Малышка, вядучы аглядальнік гандбола Сяргей Мардасевіч, а таксама адзін з самых папулярных аўтараў газеты Сяргей Шчурко, які працаваў у газеце пазаштатна.
Беленькі заставаўся апошнім з чатырох намеснікаў, якія былі ў камандзе Герчыкава. У 1991 годзе ён стаяў ля вытокаў «Прэсбола».
