Намеснік старшыні Слонімскага райвыканкама супраць 25 сакавіка
Сябры Слонімскага згуртавання дэмакратычных сіл падавалі заяўку на правядзенне ў Слоніме 25 сакавіка мерапрыемства, прысвечанага Дню Волі.
Адзін з сяброў згуртавання Віктар Марчык атрымаў са Слонімскага райвыканкама адказ за подпісам намесніка старшыні Слонімскага райвыканкама Тэрэсы Юшкевіч адказ: “У адпаведнасці з часткай 6 артыкула 4 Закона Рэспублікі Беларусь ад 30 снежня 1990 года № 114-З “Аб масавых мерапрыемствах ў Рэспубліцы Беларусь”, Вам адмоўлена ў правядзенні масавага мерапремства”.
Вось такі кароткі адказ без тлумачэнняў за подпісам спадарыні Юшкевіч атрымалі слонімцы. Іншага адказу яны і не чакалі, бо Юшкевіч ужо не першы раз ігнаруе просьбы слонімцаў і выступае супраць вялікага свята беларускага народа – Дня 25 сакавіка.
Беларускае Радыё Рацыя
