Намеснікам генпракурора Беларусі прызначаны выхадзец з КДБ
Новым намеснікам генеральнага пракурора Беларусі прызначаны старшы саветнік юстыцыі Дзмітрый Гора. Адпаведны загад генпракурор падпісаў 30 снежня, паведамляе прэс-служба Генеральнай пракуратуры.
Прадстаўляючы свайго намесніка калектыву Генпракуратуры, кіраўнік ведамства Аляксандр Канюк падкрэсліў: «Адзіны запіс у працоўнай кніжцы – сведчанне адданасці сваёй справе, высокага прафесіяналізму. Менавіта такія кадры ўмацоўваюць нашыя шэрагі».
Як паведамляе прэс-служба, Гора нарадзіўся ў 1970 годзе ў Тбілісі (Грузія). У 1993 годзе скончыў Ваенны Чырванасцяжны інстытут (Масква) па спецыяльнасці «правазнаўства», у 2018-м – Акадэмію кіравання пры прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «дзяржаўнае кіраванне і эканоміка».
З верасня 1993 года працаваў следчым, старшым следчым, старшым следчым па асабліва важных справах, начальнікам следчага аддзела ўпраўлення КДБ Беларусі па Берасцейскай вобласці.
З лістапада 2009 года і да прызначэння на цяперашнюю пасаду – начальнік следчага ўпраўлення КДБ Беларусі.
Фота прэс-службы Генпракуратуры