Намстаршыні Аршанскага райвыканкама затрыманы п’яным



Намесніка старшыні Аршанскага райвыканкама затрымалі п’яным за стырном. Канстанціна Селіванава пазбавілі пасведчання на тры гады. Спачатку ў жніўні гэтага году чыноўніка затрымалі супрацоўнікі ДАІ за кіраванне аўтамабілем у нецвярозым стане.

У верасні Аршанскі РАУС вынес адміністрацыйную пастанову ў справе – пазбавіць грамадзяніна Селіванава пасведчання на 3 гады і пакараць штрафам у памеры звыш васьмі мільёнаў рублёў.

А 31 кастрычніка аўтамабіль Селіванава ў двары дома па вуліцы Пагранічнай ў Воршы падчас паркоўкі нанёс пашкоджанні тром прыпаркаваным машынам суседзяў. Сам Канстанцін Селіванаў запэўнівае, што за стырном быў не ён, міліцыя гэта правярае.

Як стала вядома, у пачатку лістапада Канстанцін Селіванаў быў вызвалены ад займаных пасадаў.

orsha.eu