Цягам тыдня на Берасцейшчыне затрымалі больш за 20 чалавек



23 чалавекі – столькі за апошні тыдзень было затрымана людзей на Берасцейшчыне па палітычна матываваных артыкулах. У часткі адбыліся вобшукі і канфіскацыя тэхнікі.

Па папярэдняй інфармацыі ў Берасці затрыманыя Святлана Калішук, Дыяна Калішук, Зінаіда Грушына, Зоя Грушына, Надзея Круц, Тамара Кандрацюк, Васіль Рэчкін, Аляксандр Шэрсцюк, Вячыслаў Яравы. Вольгу Мікалайчык ужо адпусцілі.

У Бярозе затрыманыя Вадзім Пашкевіч і Валянцін Сцяпкоў. У Століне — Павал Рабешка. У Жабінцы — Генадзь Гурын, Наталля Дырман, Сяргей Кулік, Аляксандр Казлоў, Вадзім Аксюцін, Святлана Аксюцін.

У Пружанах вядома пра затрыманне такіх асобаў, як Ганна Баран, Анатоль Дзевянцейчык, Ілля Ілляшэвіч і Юры Папко. Затрыманні адбываліся таксама ў Кобрыне, але прозвішчы праваабаронцам невядомыя.

Аліса Поль, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце