Нарэшце пестыцыды на пераапрацоўку вывезуць у Францыю



Амаль 310 тон сумесяў непрыгодных пестыцыдаў, якія адносяцца да стойкіх арганічных забруджвальнікаў, планавалася вывесці і ўтылізаваць са Слонімскага раёна да 30 кастрычніка 2015 года, якія цяпер знаходзяцца ў былых кароўніках у вёсцы Мізгіры. Але да 30 кастрычніка іх так і не вывезлі.

Тым не менш, у вёсцы Мізгіры нядаўна пачаліся работы па падрыхтоўцы ядаў да вывазу з гэтай тэрыторыі. Тэндар на вываз ядахімікатаў выйграла адна французская фірма. Пасля вырашэння арганізацыйных пытанняў па афармленні дакументаў трансмежавага руху, пестыцыды адправяцца на пераапрацоўку ў Францыю.

Нагадаем, што пестыцыды, якія праляжалі каля 40 гадоў у магільніку каля Слоніма, складзіравалі некалькі гадоў таму ў вёсцы Мізгіры Слонімскага раёна. Спачатку яны ляжалі ў бочках пад адкрытым небам, а потым гэтыя бочкі паставілі ў былыя кароўнікі. Але адтуль і сёння ідзе непрыемны пах. Жыхары вёсак Слонімскага і Пружанскага раёнаў, якія знаходзяцца побач з Мізгірамі, летась звярталіся ў розныя істанцыі, каб як найхутчэй з Мізгіроў вывезлі атруту. І яе  ўсё ж у бліжэйшы час вывезуць у Францыю.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя, Слонімскі раён

Архіўнае фота Беларускага Радыё Рацыя