Наркапрытон у былым вайсковым гарадку



Былы вайсковы гарадок на вуліцы Пралетарскай у Гародні пераўтварыўся ў месца канцэнтрацыі асобаў, схільных да ўжывання і распаўсюду наркотыкаў. Напалову зруйнаваныя будынкі сталі месцам дыслакацыі мясцовых непаўнагадовых наркаманаў, а на сценах былых казармаў пададзеныя электронныя адрасы абароненых мэсінджаў, праз якія можна набыць наркотыкі, папярэдне аплаціўшы паслугу праз інтэрнэт.

narko6

Таму даступнасць наркотыкаў з’яўляецца адной з галоўных прычын шырокага распаўсюду небяспечных рэчываў у грамадстве, асабліва – у моладзевым асяроддзі – лічыць гарадзенец Сяргей:

– Калі чалавек ужывае наркотыкі і ведае ўсе метады іх шыфравання, то яму нескладана іх здабыць. Існуюць пэўныя адрасы, там табе скажуць месца, дзе ты зможаш забраць пэўны від наркотыкаў.

Супрацоўнікі праваахоўных органаў Гародні не звяртаюць увагі на крымінагенную сітуацыю, якая склалася на тэрыторыі былой вайсковай часткі. Шматлікія звароты грамадзян, якіх непакоіць сітуацыя з распаўсюдам наркотыкаў у моладзевым асяроддзі, застаюцца ў большасці выпадкаў без адказа. Колькасць прыцягнутых да адказнасці за ўжыванне і распаўсюд наркотыкаў непаўнагадовых штогод складае ў Гародні ў сярэднім 100 чалавек.

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня