Нарколаг: Станоўчы тэст на ВІЧ — гэта не скон
Пра здароўе. Рэспубліканскі цэнтр гігіены і эпідэміялогіі ўзяўся за папулярызацыю тэстаў на ВІЧ-інфекцыю. Да 15 снежня супрацоўнікі ўстановы заклікаюць грамадзянаў звяртацца ў арганізацыю і філіалы па краіне, каб бясплатна прайсці аналіз ці самім набыць тэст у аптэцы і з яго вынікамі прыйсці да медыкаў.
Нарколаг упэўнены, што такія даследванні не варта рабіць без кантролю адмыслоўцаў:
— Ніхто не пракансультуе чалавека, вось ён паглядзеў станоўчы тэст і што далей будзе з ім рабіць. То бок, яму ніхто не растлумачыць, што вось гэтыя дзве палоскі гэта не скон. Што гэтыя дзве палоскі — мы цябе накіруем, вось табе дамо паперу, ты там пойдзеш без чаргі, здасі кроў, растлумачаць, як, што, прызначаць лячэнне.
А калі чалавек узяў тэст, зрабіў, убачыў станоўчы, „ну больш я нікому не скажу: у мяне станоўчы тэст, я не скажу ні жонцы, не скажу ні сваякам, медыкам пагатоў не скажу. Схаваю гэты тэст пад канапу і на гэтым забудуся“.
Па афіцыйных дадзеных з пачатку года ў краіне ўжо выяўлена звыш 1100 новых выпадкаў ВІЧ, са станоўчым статусам у краіне пражывае 25 тысячаў чалавек.
Беларускае Радыё Рацыя