Народ супраць “Табакерак”



Улады Берасцейшчыны зрабілі пераднавагодні “падарунак” жыхарам вобласці. Гэтым падарункам сталі новыя шапікі  ў гарадах вобласці пад назвай “Табакеркі” па продажы цыгарэт.

 Але такі “падарунак”, як паказала апытанне на вуліцах Бярозы, пераважную большасць не парадаваў.  Людзі супраць “Табакерак”:

– Ля школы дарэмна паставілі. Школьнікі будуць купляць.

– Дастаткова ў крамах прадаваць. Няма чаго яшчэ больш спакушаць.

Сябры грамадскай арганізацыі “За свой горад” пачалі збіраць подпісы супраць  “Табакерак”.

Кажа кіраўнік арганізацыі Ігар Маслоўскі:

– Каб гэтыя гандлёвыя павільёны “Табакерка” вынесці за межы горада ці хаця б паставіць іх на адлегласці не менш за 500 метраў ад устаноў аховы здароў’я, культуры, адукацыі і спорту.

Паводле Ігара Маслоўскага, зараз падпісалася звыш 700 чалавек. Актывіст заклікае ўсіх падпісваць петыцыю. Такая салідарнасць прадэманструе стаўленне народа да рашэння ўлады. 

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле:

Беларускае Радыё Рацыя