«Народная воля» просіць дапамагчы ўратаваць газету



Рэдакцыя газеты «Народная воля» звярнулася да чытачоў, валанцёраў і спонсараў з просьбай дапамагчы ў выратаванні выдання. Паколькі дзяржаўныя прадпрыемствы «Белпошта» і «Белсаюздрук» адмовіліся распаўсюджваць газету яшчэ летась у жніўні, праз што рэдакцыя пазбаўленая даходаў ад продажу друкаваных асобнікаў, калектыў просіць падпісацца на pdf-версію.

Зрабіць гэта можна на сайце belpressa.by. «Чарговы раз звяртаемся да вас, дарагія прыхільнікі свабоднага слова, з просьбай: дапамажыце! Толькі разам мы зможам уратаваць „Народную волю“!», — гаворыцца ў заяве рэдакцыі.

«Народная воля» — адно з найстарэйшых незалежных выданняў Беларусі. Заснаваная ў 1995 годзе былым галоўным рэдактарам парламенцкай «Народнай газеты» Іосіфам Сярэдзічам.

Фота: nv-online.info