„Народная Воля” прыпыняе выхад папяровай газеты
Як паведамляе рэдакцыя, „па змове расейскай і беларускай улад маскоўская друкарня скасавала з намі дагавор. Таму часова пераходзім на выданне газеты „Народная Воля” у электронным варыянце”.
Мінулы нумар газеты, якая апошнія тры месяцы друкавалася ў Маскве, быў канфіскаваны проста ў рэдакцыі. А потым і расійская друкарня разарвала дамову пад ціскам Расспажыўнагляду. Таму пакуль у папяровым выглядзе газета бярэ тайм-аўт.
Рэдакцыя раіць спампоўваць старонкі бягучых нумароў на сайце nv-online.info ў раздзеле „Архіў газеты”.
„Народная воля” — адно з найстарэйшых незалежных выданняў Беларусі. Заснавана ў ліпені 1995 года. Калі не было друкавацца ў Беларусі, выдавалася ў Вільні, Смаленску.