«Народны кантроль» за выкананнем крамамі санітарных фільтраў
Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю пашырыла магчымасці «народнага кантролю» за выкананнем крамамі і аб’ектамі грамадскага харчавання адмысловых санітарных фільтраў па перадухіленні распаўсюду COVID-19. Цяпер паведаміць пра парушэнне магчыма запоўніўшы анлайн-анкету на сайце ведамства.
Нягледзячы на паляпшэнне сітуацыі, са сферы гандлю і грамадскага харчавання, не здымаліся санітарна-эпідэміялагічныя патрабаванні, – адзначыў супрацоўнік пінскай санітарнай службы Эдуард Красоўскі:
– Існуюць пэўныя абмежаванні. Гэта абавязковы маскавы рэжым, то бок ва ўсіх прадпрыемствах гандлю маскавы рэжым працягваецца. Ён павінен быць забяспечаны як арганізацыямі, прадпрыемствамі, службовымі асобамі, так і прадаўцамі. Яны павінны быць у масках і пальчатках, каб засцерагчы сябе, сваіх родных і людзей навокал.
Суразмоўца, не выключае таго, што некаторыя санітарныя фільтры для аб’ектаў гандлю і кропак грамадскага харчавання застануцца нават пры поўным знікненні каронавіруснай інфекцыі.
Беларускае Радыё Рацыя