NASA: Да Зямлі ляціць астэроід-хмарачос
Астэроiд 2002 AJ129, які навукоўцы параўналі з хмарачосам, рухаецца да Зямлі. Пра гэта паведаміў шэраг інфармагенцтваў. Касмічны госць падыдзе да нашай планеты на мінімальную адлегласць 4 лютага.
Аднак перажываць не варта, бо мінімальная адлегласць у дзесяць разоў большая, чым дыстанцыя ад Зямлі да Месяца. Памеры астэроіда вагаюцца ад 0,5 да 1,2 кіламетра, а яго хуткасць – прыкладна 34 кіламетры ў секунду. Асцерагацца сутыкнення з Зямлёй не варта.
