„Насельніцтва адчувае напал”



Часам прылятаюць ракеты, чуваць ваенныя самалёты, але прамых ваенных канфліктаў на тэрыторыі Чаркаскай вобласці не было.

Чаркасы, фота: in.ck.ua

Пра гэта распавёў беларус спадар Кірыл, які выехаў у адпачынак на тэрыторыю Украіны перад вайной, але потым вырашыў не вяртацца на радзіму:

– Знаходжуся я ў цэнтральнай частцы Украіны, Чаркаская вобласць. Я знаходжуся ў маленькім горадзе. Па насельніцтву за гэты час – прывозілі маладых хлопцаў не старэй за 30 год, хавалі. Таму насельніцтва адчувае вось гэты напал.

Беларус спадар Кірыл дадаў, што нягледзячы на ўсе складанасці, да канца вайны разам са сваёй дзяўчынай пакуль што плануе заставацца ва Украіне.

Беларускае Радыё Рацыя